Profile
| User: | krauchanka (12798778) |
|||||
| Name: | krauchanka | |||||
| Website: | http://www.krauchanka.info | |||||
| Location: | Мінск, Belarus | |||||
| Birthdate: | 1950-08-13 | |||||
| LJ Talk: |
|
|||||
| Bio: | Краўчанка Петр Кузьміч нарадзіўся 13 жніўня 1950 года ў горадзе Смалявічы Мінскай вобласці. Дзед па бацьку ў часы сталыпінскай рэформы выехаў з Лоеўскага раёна Гомельскай вобласці ў Сібір. Бацька, Краўчанка Кузьма Міхайлавіч, удзельнік вызвалення Беларусі, пасля заканчэння вайны вярнуўся на радзіму. Маці, Краўчанка Галіна Сяргееўна, паходзіць са старажытнага роду Мількота, які сваімі каранямі сягае ў XVII стагоддзе. У 1796 годзе жыў у весцы Ліцьвінкі Вілейскага павета Віленскай губерні, длзе і нарадзілася маці П. Краўчанкі. Пётр Краўчанка скончыў гістарычны факультэт і асперантуру Беларускага Дзяржаўнага універсытэта (1975). На працягу сямі гадоў выкладаў у БДУ. Кандыдыт гістарычных навук. Тэма дысертацыі: "Эканамічныя і культурныя сувязі з замежнымі краінамі" (1921-1932). Акадэмік Міжнароднай Акадэміі арганізацыйных і кіраўнічых навук. Сакратар Мінскага гаркама КПБ (з 1985), міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь (1990-1994), Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусі ў Японіі і на Філіпінах (па сумяшчальніцтву) (1998-2002). Быў дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР XII склікання (1990), старшынёй камісіі па міжнародных справах Вярхоўнага Савета Рэспубліка Беларусь XIII склікання (1995-1996). Старшыня Камітэта па міжнародных справах парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі і сябр прэзідыума гэтай установы (1996-1997). З рабочым візітам наведаў больш за 80 краін свету. У складзе дэлегацый ці асобна сустракаўся і веў перамовы з такімі сусветна вядомымі дзеячамі як, Франсуа Мітэран, Гельмут Коль, Джордж Буш, Лех Валенса, Вацлаў Гавел, Барыс Ельцын, Джэймс Бэйкер, Шымон Перас, Ганс-Дзітрых Геншар, Патрыярх Алексій II , Папа Рымскі Ян Павел II. Выступаў з лекцыямі больш, чым ў 30 замежных універсітэтах, у тым ліку Калумбійскім, Нью-Йорскім, Лонданскім, Пражскім, Кракаўскім, Падуанскім, упсальскім, Тайскім, а таксама ў Савеце па міжнародных справах (Нью-Йорк). Чатыры разы узначальваў дэлегацыю Рэспублікі Беларусь на сесіях Генеральнай асамблеі ААН. Ад імя Рэспублікі Беларусь падпісаў больш за 100 міжнародных пагадненняў, дамоў і пратаколаў. Ганаровы грамадзянін горада Смалян (Балгарыя) (з 1973 года). Мае ранг Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла СССР (1990 года). Сябр Нацыянальнага Алімпійскага камітэта (1992-2002). Жанаты. Мае дачку і сына, а таксама трох унучак. | |||||
| Schools: | None listed | |||||
| Friends: |
| |||||
| Mutual Friends: | 2: krauchanka, prau | |||||
| Also Friend of: | 3: faith_mckeague, jolanda_syrett, vinyamada | |||||
| Account type: | Plus Account | |||||
